ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ: АСНОЎНЫЯ ТРЭНДЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ
Падпісацца

У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці па трох кірунках:

Наша аналітыка дапаможа лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, дасць магчымасць адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, пашырыць правачалавечны фокус аналітыкі ў сумежных галінах (палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы і г.д.), будзе карыснай для выпрацоўкі стратэгій і пазіцый. 

У 2024 г. агляд выйдзе тройчы. Агляды ў фармаце pdf і дадатковыя матэрыялы даступны ніжэй

Обложка за май-август 2024

У 2024 г. AI становiцца не толькi больш «разумным», але i больш дасяжным для усё большай колькасцi людзей. Каб прыцягнуць увагу аудыторыi, мы генеруем малюнкi для вокладкi агляда з дапамогай AI i на падставе падзей, што адбываюцца у Беларусi.

Больш за палову 2024 года не назіралася істотнага ўзмацнення легалізацыі рэпрэсій. Дзяржава, як кракадзіл, які «адкусіў» вялікі кавалак правоў і свабод у 2023 годзе, «ператраўлівае» яго, засяродзіўшыся на ўнясенні неабходных змяненняў у ніжэйшыя акты і пашырэнні спектру супрацьпраўных практык.

На малюнку, згенераваным Shutterstock.AI, кракадзіл выглядае нібыта расслабленым, але насамрэч застаецца небяспечным для ўсіх.

Паглядзець агляд за травень-жнівень,2024

Обложка за январь-апрель 2024

У 2024 г. AI становiцца не толькi больш "разумным", але i больш дасяжным для усё большай колькасцi людзей. Каб прыцягнуць увагу аудыторыi, мы генеруем малюнкi для вокладкi агляда з дапамогай AI i на падставе падзей, што адбываюцца у Беларусi.

Напрыканцы сакавiка – пачатку красавiка 2024 у космас упершыню паляцела грамадзянка Беларусi. Беларускiя улады вельмi ганарацца гэтай падзеяй i называюць яе «гiстарычнай». У той жа час, лiтаральна за пару дзён да палёту быў прыняты ўказ А. Лукашэнкi «Аб статусе беларускага касманаўта», якi фармалiзуе патрабаванне лаяльнасцi да ўлады ў абмен на сацыяльныя iльготы для касманаўтаў. Гэта не самае важнае, што здарылася ў дзяржаўнай палiтыцы ў студзенi-красавiку 2024, але ж вельмi яскрава дэманструе бясконцыя манiпуляцыi дзяржавы для дасягнення сваiх незаконных палiтычных мэтаў.

На малюнку, згенераваным Shutterstock.AI, кацяня-астранаўт, якi можа быць западозраны ў нелаяльнасцi ўладам з-за бел-чырвона-белага скафандра, уцякае ад мiлiцэйскай дубiнкi.

Паглядзець агляд за студзень-красавiк 2024

Даступныя агляды .